Частыя пытанні

Ча.пы.

Купля свяцілень

Ці магу я купіць свяцільні за наяўныя?

На жаль, за наяўныя вы зможаце купіць свяцільні толькі аплаціўшы наш рахунак у любым банку, затым вам трэба прывезці нам квітанцыю аб аплаце. Звярніце ўвагу, што банкі бяруць камісію за аплату (камісію аплачвае пакупнік).

Ці магу я купіць свяцільні і аплаціць праз сайт?

Не, вы можаце толькі замовіць свяцільні з дапамогай Кошыка, далей вам на паказаную пошту прыйдзе рахунак на аплату. Фізічныя асобы аплачваюць рахунак у найбліжэйшым банку, а квітанцыю аб аплаце прывозяць нам у офіс. Звярніце ўвагу, што банкі бяруць камісію за аплату (камісію аплачвае пакупнік).

Ці трэба ўводзіць дадзеныя або нумары банкаўскіх картак?

Не, не трэба. Для замовы свяцілень, трэба ўвесці толькі рэквізіты вашай арганізацыі, тэлефон для сувязі з мэнэджарам і ўдакладнення дэталяў, а таксама адрас электроннай пошты. Мы ніколі не запытваем дадзеныя банкаўскіх картак, паролі і PIN-коды.

Ці магу я аплаціць свяцільні ў валюце сваёй краіны?

Так, можаце. Пасля афармлення замовы з вамі звяжацца менеджэр і ўдакладніць, у якой валюце вам зручна правесці аплату. Мы складзем дагавор і вышлем яго вам на ўзгадненне. Як толькі дагавор будзе падпісаны, можаце праводзіць аплату.

Ці магу я купіць свяцільні, калі я не ў Беларусі?

Так, вы можаце купіць і аплаціць свяцільні з любой краіны свету. Мы адправім свяцільні любым зручным вам спосабам па ўсім свеце, акрамя гэтых краін: Паўночная Карэя, Іран, Пакістан, Афганістан, Самалі, ПАР, Кітай.

Ці змагу я вярнуць ПДВ пры куплі?

Так, толькі калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі. У гэтым выпадку мы заключаем дамову з ПДВ 0%, таму ў выніковай цане ПДВ ўжо будзе выключаны. На нашым сайце цэны указаны з улікам ПДВ 20%. Звярніце ўвагу, што па законах сваёй краіны вы верагодна павінны будзеце заплаціць дзяржаве імпартны ПДВ. Удакладніце гэтую інфармацыю ў свайго бухгалтара.

Гарантыя, вяртанне і рамонт

Якая гарантыя на свяцільні ledz?

Стандартны гарантыйны тэрмін на святлодыёдныя свяцільні ledz – 3 гады з моманту продажу. На свяцільні па “абароне праектаў” мы пашыраем гарантыю да 5 гадоў. Акрамя таго вы можаце купіць дадатковы страхавы поліс на любую колькасць гадоў гарантыі (але не больш за 10 гадоў поўнай гарантыі на свяцільню).

Што рабіць, калі сьвяцільнік дрэнна працуе ці не працуе?

Напішыце нам ліст на электронную пошту works@ledz.by з апісаннем праблемы (свяцільня міргае, цьмяна свеціць, не свеціць частка свяцільні, корпус моцна грэецца, адбылося кароткае замыканне або напішыце сваю праблему), прыкладзеце фота ці відэа з праблемным свяцільнікам. Затым мы на працягу 24 гадзін звяжамся з вамі для вырашэння праблемы.

Ці магу я вярнуць грошы, калі сьвяцільнік выйшаў з ладу па гарантыі?

Па Законе Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”, калі сьвяцільня выйшла з ладу па віне вытворцы, вы можаце запатрабаваць рамонт або яе замену на такую ж новую або аналагічную з характарыстыкамі адна за другую. Калі замененая або адрамантаваная свяцільня выйдзе з ладу паўторна па віне вытворцы, то мы можам аформіць вяртанне грошай, замяніць яго на новы або адрамантаваць на ваша меркаванне.

Колькі часу зойме рамонт свяцільні?

Час рамонту залежыць ад яго складанасці і наяўнасці камплектуючых на складзе вытворцы. Звычайна мы выконваем рамонт любой мадэлі на працягу пяці рабочых дзён. Мадэль e-Trade і e-Line мы можам адрамантаваць на месцы, калі кліент знаходзіцца ў Мінску, або на працягу тыдня, калі спатрэбіцца перадаць свяцільню вытворцу. У экстрана тэрміновых сітуацыях мы можам правесці платны рамонт па-за чаргой ўжо на наступны дзень.

Партнэрства з ledz

Я праекціроўшчык (дызайнер, архітэктар або прараб). Як мне пачаць працаваць з ledz?

Усё вельмі проста. Спачатку нам трэба абмяняцца кантактнымі дадзенымі. Для гэтага праекціроўшчыкам, архітэктарам, дызайнерам і прарабам трэба пакінуць свае кантактныя дадзеныя на гэтай старонцы. Дыстрыб’ютары святлатэхнікі, гандлёвыя агенты і менеджэры іншых кампаній, якія хочуць з намі супрацоўнічаць, пакідаюць свае кантактныя дадзеныя на гэтай старонцы. Далей мы звяжамся з вамі і абмяркуем ўмовы супрацоўніцтва.

Як працуе партнёрская сістэма?

За пошук аб’ектаў і ўкараненне нашай прадукцыі на іх мы выплачваем агенцкія ўзнагароджанні па афіцыйных агенцкіх дамовах. Калi работа па ўкараненню ledz на аб’ект выканана цалкам, кліент купіў прадукцыю ledz дзякуючы вашай працы з ім і гэта пацверджана кліентам, вы атрымліваеце ўзнагароду безнаяўным перакладам.

Калі ў мяне ўжо ёсць праца, ці магу я з вамі супрацоўнічаць?

Так, мы пашыраем партнёрскую сетку і шукаем агентаў, у якіх ёсць жаданне і час прапаноўваць нашы святлодыёдныя свяцільні сваім кліентам і новым. Мы не абмяжоўваем вас па часе, вам не трэба складаць для нас вялікія і доўгія справаздачы пра выкананую працу, мы не патрабуем ад вас знаходзіцца ў нашым офісе – вы павінны толькі прадаваць. І больш нічога лішняга.

Які працэнт я атрымаю за прыцягнутага кліента?

Усе выплаты індывідуальныя і залежаць ад вашага вопыту і навыкаў, якія мы ацэньваем на працягу першых трох месяцаў выпрабавальнага тэрміну. Далей у залежнасці ад вынікаў вашай работы мы можам змяніць умовы ў лепшы ці горшы для вас бок або расстацца з вамі.

Ці аплачвае кампанія паліва, тэлефон, камандзіровачныя?

Усе вашыя накладныя выдаткі (паліва, амартызацыя аўтамабіля, тэлефон, камандзіроўкі і іншыя выдаткі) ужо ўключаны ў адсотак агенцкай узнагароды, таму вы іх аплачваеце самі.